Былы палітзняволены блогер Вадзім Ермашук паведаміў пра арышт ягонай маёмасці

Пра гэта ён напісаў у Instagram.

Нагадаем, палітзняволены блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024-га году, цалком адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У жніўні Ермашук паведаміў пра анкалагічнае захворванне.

Пазней ягоную старонку ў Instagram прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», пасля чаго блогер з’ехаў з краіны. Пасля гэтага ён даў шэраг інтэрв’ю незалежным беларускім медыям.