
24 студзеня, у пятніцу, у Беластоку пройдзе чарговая акцыя ў падтрымку зняволенага ў Беларусі журналіста і дзеяча польскай меншасці Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.
25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо амаль 46 месяцаў.
Акцыя пройдзе на традыцыйным месцы – ля помніка Ежы Папялушку і пачнецца а 18.30.
