
BELPOL атрымаў спісы звыш 10 000 “членаў” выбарчых камісій.
Па інфармацыі @belpol, гэтыя асобы былі зацверджаныя ў верасні 2024 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння даты выбараў.
Паведамляецца, што прызначэнне кандыдатаў у выбарчыя структуры адбывалася пасля праверкі на лаяльнасць у структурах КДБ-МУС. BELPOL сцвярджае, што працягвае атрымліваць інфармацыю аб датычных да фальсіфікацыі выбараў і мае намер расказаць яе.
Адзначым, што агулам на гэтых выбарах* (https://t.me/viasna96/28256) было прызначана 56 550 сябраў участковых камісій і 1689 тэрытарыяльных камісій.
