15 грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку, прагаласавалі на выбарах, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенкапіша БелТА.

«Шмат крыкаў бывае, што мы не адкрылі ўчасткі за мяжой. Магу вас паінфармаваць, што на сённяшні момант ужо на шасці ўчастках, якія ёсць у абласцях і Менску, прагаласавалі 15 грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой. Нагадаю, што ў адзіны дзень галасавання (у лютым 2024 года) такіх грамадзян было ўсяго шэсць», — адзначыў Ігар Карпенка.

«Спадзяемся, што пагранічныя пераходы ў Берасці і Гародні ня будуць ствараць перашкод для галасавання нашых грамадзян (якія жывуць за мяжой) у гэтых абласных цэнтрах», — дадаў начальнік ЦВК.