У чацвер у Беларусі спартоўцы галасавалі датэрмінова цэлымі камандамі. На ўчасткі прыводзілі і футбалістаў, і хакеістаў.

Хакейны клуб “Нёман” (Гародня) галасаваў на чале з гендырэктарам Аляксандрам Крыскіным. За ім у чарзе стаялі трэнеры і гульцы.

Датэрмінова прагаласавалі трэнеры і гульцы футбольнага клуба “Смаргонь”. “Нягледзячы на тое, што ў нас вельмі шчыльны графік трэніровак і таварыскіх матчаў, мы знайшлі час для галасавання, каб падтрымаць свайго кандыдата”, — сказаў у каментары раённай газеце “Светлы шлях” трэнер каманды Леанід Ковель.

Леанід Ковель

Трэнеры і футбалісты гарадзенскага “Нёману” схадзілі да ўчастак яшчэ напярэдадні.

футбалісты “Нёману” у чарзе