У Беластоку 24 студзеня ў гарадскім скверы ля помніка ксяндзу Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі Беларусі.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней яго засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 46 месяцаў.

Выступоўцы казалі пра сітуацыю Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, а таксама трымалі партрэты вядомых зняволеных.