Міліцыя Астравеччыны цэлы час не дае спакою вядомаму грамадскаму актывісту Мікалаю Уласевічу з мястэчка Варняны. Стала вядома, што да яго ў адзін з дзён так папярэдняга галасавання на так званых выбарах зноў заявіліся міліцыянты, якія правялі агляд дому на прадмет знаходжання ў ім “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Зразумела, што ніякіх падстваў для гэтага ў іх не было, а такія дзеннні трэба разглядаць як “прафілактыку”, чым вельмі любяць займацца сілавікі.

Напомнім, што ў снежні 2024 году Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічыняў у Астравецкім раённым судзе. Дакладна невядома за што выйшаў гэты штраф, але, мяркуючы на ранейшых фактах, “праваахоўнікам” не дала спакою альтанка на прыватным падворку Уласевіча, дзе “органы” угледзелі “няправільнае” спалучэнне колераў у афарбоўцы альтанкі. Гэта было расцэнена як “несанкцыянаваная масавая акцыя”.

Мікалая Уласевіча толькі за крытыку мясцовых уладаў неаднаразова пераследавалі ранейшымі гадамі.