Гэтыя «выбары» праходзілі ва ўмовах масавых рэпрэсій. Такой стэрыльнай кампаніі не было яшчэ ніколі.

Праўладны экзітпол агучыў першыя вынікі гэтай кампаніі. Аляксандру Лукашэнку намалявалі 87,6% галасоў. Гэта крыху больш, чым у Пуціна на мінулых выбарах — 87,28%.

Сяргею Сыранкову далі 2,7% галасоў, Алегу Гайдукевіча — 1,8%, Ганне Канапацкай — 1,6%, Аляксандру Хіжняку — 1,2%, супраць усіх — 5,1%.

Гайдукевіч ужо паспяшаўся павіншаваць Лукашэнку з перамогай, хоць афіцыйны вынікі яшчэ не агучаны.

Яўку абвесцілі як 85,7%. Пры гэтым некаторыя з тых, хто хадзіў на выбары, гаварылі пра пустыя журналы выбаршчыкаў. Нават на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка, ён быў другім з тых, хто адзначаўся ў спісе.