У Гарадзенскім аблвыканкаме падвялі вынікі “прэзідэнцкіх выбараў”. Усяго на Гарадзеншчыне забеспячэннем патрэбнага ўладам выніку займаліся 20 тэрытарыльных камісій: адна абласная, 17 – раённых і 2 раённыя ў горадзе Гародня. Узначальваў вяршыню гэтай піраміды небезвядомы майстар эквілібрыстычна-падліковага жанру Уладзімір Хлябіч. Менавіта ён агучыў тую лічбу, што па вобласці за Лукашэнку прагаласавалі нібыта больш 570 тысяч чалавек. Цікава, што на другім месцы апынулася опцыя “супраць усіх” – 29 503 галасоў. Падаваць вынікі іншых статыстаў, якія падыгрывалі фарсу няма нават сэнсу.