28 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні раней засуджанай Іне Шырокай замянілі прысуд на больш жорсткі. Гэта стала вядома з раскладу судовых паседжанняў, дзе фігуруе працэс “О замене ограничения свободы без направления в исправительное учреждение открытого типа”. Аформіла новы палітычны заказны прысуд суддзя Вольга Купрыянчык. Гэтая суддзя Купрыянчык раней – 10 снежня 2024 году – мяняла прысуд для палітычна зняволенай Юліі Колас.

Напомнім, што Іна Шырокая – былая загадчыца кавярні “Хотфикс” і маці пяцёх дзяцей. Раней яе засудзілі да трох гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у грамадскіх мірных акцыях пратэсту. У следчым ізалятары яна правяла больш трох месяцаў.

Шырокая выехала з Беларусі ў жніўні 2022 году і зараз знаходзіцца ў змушанай эміграцыі.