У Беларусі праходзіць чарговая дзіўная прапагандысцкая кампанія. Адбываецца анлайн- галасаванне па выбары “молодежной столицы” Беларусі. Паведамляецца, што ў пачатку бягучага году нейкая конкурсная камісія (яе склад хіба засакрэчаны) абрала пяць гарадоў прэтэндэнтаў: Наваградак, Гомель, Слонім, Ваўкавыск і Горкі. Сам выбар гарадоў досыць дзіўны – бо як і ў чым невялікі Наваградак можа канкураваць з вялізным Гомелем, які ўваходзіць у лік еўрапейскіх гарадоў 500-тысячнікаў.

Прапагандысты тлумачаць свой конкурс так: Молодежная столица – это статус, который присуждается городу на один год. За это время у города есть возможность продемонстрировать свою приверженность современной молодежной культуре, лучшие практики по развитию социальной, экономической, политической активности молодежи.