
Стала вядома, наколькі ў Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі. Паlвышэнне тарыфаў правядуць у два этапы. З 1 студзеня кошт усіх паслуг (акрамя ацяплення і гарачай вады) вырас на 17,05 рубля, а з 1 чэрвеня падаражэе цеплавая энэргія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння — на 3,95 рубля.
Указ аб падвышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год падпісаў Лукашэнка.
Камунальныя плацяжы для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма несельнікамі павялічацца на 21 рубель.
На восень 2024-га даўгі за камуналку ў Беларусі складалі амаль 320 мільёнаў рублёў.
