2 лютага

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

4 лютага

510 гадоў таму (1515) – У Нясьвіжы нарадзіўся Мікалай Радзівіл (Чорны), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч ВКЛ. Валодаў Нягневічамі (Наваградзкі р-н), Геранёнамі (Івейскі р-н).

75 гадоў таму (1950) – У Гіжыцка (Польшча) памёр Ян Булгак, фотамастак, этнограф, краязнавец. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. Нараджэнец в. Асташына (Наваградзкі р-н).

6 лютага

30 гадоў таму (1995) – У Наваградку памёр Міхась Капціловіч, настаўнік, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлагераў. Пахаваны на наваградзкіх могілках.

9 лютага

95 гадоў таму (1930) – У Менску нарадзіўся Валянцін Тарас, беларускі паэт, публіцыст, перакладнік. У 1944-48 гг. жыў і працаваў у Гародні.

10 лютага

45 гадоў таму (1980) – У Гародні памёр Браніслаў Ржэўскі, беларускі літаратуразнавец, педагог, дысідэнт, палітычны вязень. Пахаваны на гарадзенскіх могілках па прасьп. Касманаўтаў.

11 лютага

85 гадоў таму (1940) – Адчынены Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці.

13 лютага

455 гадоў таму (1570) – Гарадзенскі магістрат зацьвярджае статут аб’яднанага цэху кавалёў, кацельнікаў, мечнікаў і сьлясароў.

15 лютага

95 гадоў таму (1930) – У Нягневічах (Наваградзкі р-н) нарадзілася Галіна Орса, беларуская грамадзка-культурная дзяячка ў ЗША.

16 лютага

130 гадоў таму (1895) – Памёр Тамаш Булгак (нар. у 1801 г., фальварак Міцкевічы, Наваградзкае ваяв.), удзельнік паўстаньняў 1830-31, 1863-64 гг.

18 лютага

180 гадоў таму (1845) – У Пецярбургу памёр Ігнат Анацэвіч, беларускі гісторык, археограф, педагог. Нараджэнец Малой Бераставіцы. Пахаваны на пецярбургскіх Смаленскіх могілках.

19 лютага

130 гадоў таму (1895) – У Суботніках (Івейскі р-н) нарадзіўся Янка Пазьняк, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст. Забіты пасьля кастр. 1939, хутчэй усяго ў засьценках НКВД у Менску.

135 гадоў таму (1890) – У в. Барані (Астравецкі р-н) нарадзіўся Канстанцін Стаповіч (Казімір Сваяк), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

115 гадоў таму (1910) – У Гародні адбылася адна з першых беларускіх вечарынаў.

20 лютага

215 гадоў таму (1810) – У Дзьвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія, паводле іншых зьвестак у Полацку) памёр Марцін Пачобут Адляніцкі, асьветнік, астраном, педагог. Нараджэнец в. Саламянка (Гарадзенскі р-н).

85 гадоў таму (1940) – У Гародні адчынены настаўніцкі інстытут – першая ў Заходняй Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова.

10 гадоў таму (2015) – У Менску памерла Лідзія Арабей, беларуская пісьменьніца. У 1942-45 гг. жыла і працавала ў Шчучыне. Пахавана на менскіх Паўночных могілках.

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

23 лютага

95 гадоў таму (1930) – Нарадзілася (на Смургоншчыне) Часлава Семяновіч (дзявочае Садоўская), актывістка грамадзка-палітычных арганізацый у Гародні.

80 гадоў таму (1945) – У ноч на 24 лютага ў час бою з партызанамі АК энкавэдысты захапілі вёску Лаўжы (Ашмянскі р-н) і забілі ўсіх жыхароў, уключаючы дзяцей. Вёска была зьнішчана цалком.

24 лютага

265 гадоў таму (1760) – У Варшаве памёр Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец. Нараджэнец в. Гембулы (Шчучынскі р-н).

26 лютага

400 гадоў таму (1625) – У в. Сэрвач (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Багуслаў Казімір Маскевіч, вайсковы і грамадзкі дзеяч ВКЛ, пісьменьнік-мемуарыст.

27 лютага

565 гадоў таму (1460) – Першая пісьмовая згадка пра вёску Бершты (Шчучынскі р-н).