У Наваградку новыя крымінальныя справы за нібыта знявагу Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Наваградскага РАУС Андрэй Калеснік. Справы пачатыя паводле артыкулу 368 КК РБ.

Адзін з падсудных – Юрый Асенка, жыхар Наваградку, яшчэ ў жніўні 2020 году размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Одноклассники» паведамленне, якім закрануў гонар Лукашэнкі і абразіў яго. Асанку спярша судзілі па адміністрацыйнай справе нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А далей будзе крымінальны суд.

Яшчэ адзін жыхар Наваградскага раёну, імя якога не названае, 2 студзеня 2024 году зрабіў тэлефанаванне ў Лідскі РАУС і цягам размовы з дзяжурным міліцыянтам нібыта “высказывал оскорбительные высказывания в адрес Лукашенко”.