З 3 лютага часова патушылі так званы “вечны агонь” побач з брацкай магілай савецкіх воінаў у Гародні ў парку Жылібера. Спецыялісты пачнуць працы. Пра гэта расказалі ўлады ў тэлеграм-канале Гарадзенскага гарвыканкаму.

Гэтыя працы будуць праводзіць нібыта “в связи с физическим износом”. Адбудзецца замена гранітных і мармуровых плітаў, таксама правядуць абследаванне газаводу да “вечнага агню”. Скончыць гэтыя працы плануюць у красавіку 2025 году.