3 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся суд над Андрэем Варанцовым. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

частка 1 артыкулу 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)

частка 1 артыкулу 368 (Абраза Лукашэнкі)

частка 2 артыкулу 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)

Судовы карны працэс вядзе суддзя Зінаіда Барцэвіч (дзявочае прозвішча Фіясь). Барцэвіч ведамая тым, што доўгі час была старшынёй суду Кастрычніцкага раёну Гародні.

У 2011 годзе Зінаіда Барцэвіч вяла тры адміністрацыйныя справы паводле артыкулу 23.34, частка 1 (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Памятны працэс над прадстаўніком БНФ Вадзімам Саранчуковым. Па ўсіх трох справах Барцэвіч прысуджала штрафы ад 20 да 25 базавых велічынь. Пазней яна старанна ўхілялася ад усіх палітычных карных працэсаў і пры тым стала нават старшынёй Кастрычніцкага раённага суду. Зараз жа перад Зінаідай Барцэвіч адкрыліся больш шырокія “перспектывы”.