“Не маем палітычных кантактаў з беларускім бокам. Але ў Менску ведаюць умовы, пры выкананні якіх гэтыя кантакты маглі б пачацца”, — заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

Так ён пракаментаваў ўчорашнюю заяву міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова пра тое, што беларускае замежнапалітычнае ведамства кантактуе з польскім бокам. Заява Сікорскага прагучала сёння на Касцюшкаўскім форуме ў Гданську.

Прадстаўнікі Польшчы неаднаразова называлі ўмовай для пачатку ўсіх перамоваў з рэжымам Лукашэнкі з’яўляецца вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута. Таксама Варшава чакае, што афіцыйны Менск спыніць гібрыдную вайну ў выглядзе мігрантаў на мяжы.

Словы Рыжанкова пра тое, што Сікорскі “не мусіць сунуць нос” у беларускія справы, кіраўнік польскай дыпламатыі пакінуў без каментару. Польскі міністр толькі адзначыў, што кожны дыскутуе так, як яму дазваляе яго ровень культурнага развіцця.