
У Беларусі пастанавілі працягнуць працу «камісіі па вяртанні». Пра гэта паведаміў генпракурор Андрэй Швед.
Нагадаем, праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звароты ў «камісію па вяртанні», супраць людзей пачыналі крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.
Агулам жа, па інфармацыі «Вясны» за вясну і лета 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя больш за 55 чалавек, супраць 17 з якіх пачалі крымінальныя справы. Пры гэтым лічба можа быць значна большай праз брак поўных звестак у праваабаронцаў.
