Чарговы расейскі чыноўнік наведаў Гарадзеншчыну – на гэты раз у Карэліцкі раён прыехаў са світай губернатар Хабараўскага краю Дмитрий Демешин. Напярэдадні яго прымаў у Менску Лукашэнка, а на наступны дзень чыноўніка павезлі на экскурсію ў Мір.

У Мірскім замку “дарагога госця” прымалі з вялікай пашанай. Ну а губернатар з далёкага Хабараўскага краю выказваў захапленне парадкамі ў Беларусі. Дзямешын успомніў таксама пра тое, что белорусы и россияне вместе осваивали Дальний Восток, это наше общее наследие.