У Беларусі адмовілі ў памілаванні 28 палітвязням. Пра гэта ў эфіры “Беларусь 1” паведаміў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, агулам камісія, якую ён узначальвае, атрымала 230 заяў “засуджаных за злачынствы экстрэмісцкага характару”.

“Па 202 мы далі станоўчае заключэнне і па 28 палічылі, што асобы, якія звярнуліся, не могуць быць амніставаныя”, — сказаў Швед.

Апошняе памілаванне групы палітвязняў (восем чалавек) адбылося 24 студзеня, напярэдадні “выбараў”.

На сённяшні дзень у Беларусі больш за 1200 палітвязняў.