У Бераставіцы за дапамогу міліцыі ахоўваць выбарчыя участкі (пытанне ад каго?) далі па 84 рублі.

У Бераставіцкім РАУС узнагародзілі “актыўных членаў маладзёжных атрадаў і добраахвотных дружын аховы правапарадку”. Начальнік аддзела міліцыі падпалкоўнік Алег Лазавіцкі ўручыў ганаровыя граматы групе навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа. За тое, што яны дзяжурылі на выбарчых участках, маладыя людзі атрымалі і “грашовую прэмію” — па 84 рублі.

Раней такую ж “прэмію” далі “актывістам” у Шчучынскім РАУС, але сума не агучвалася.

У час нядаўніх “выбараў” у Бераставіцкім раёне міліцыі дапамагалі 14 “добраахвотных дружын”. “Мы добра арганізавалі і правялі сваю працу, а вы нам у гэтым дапамаглі”, — сказаў іх прадстаўнікам начальнік мясцовай міліцыі.