
Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі і далі патрымаць аўтаматы.
Мерапрыемства прайшло ў рамках прафарыентацыі.
Справаздача аб праведзенай экскурсіі з’явілася на Facebook-старонцы школы. На апублікаваных фота бачна, што дзеці трымаюць у руках аўтаматы, шчыты і дубінкі – імі падчас змены карыстаюцца роты патрульна-паставой службы.
hrodna.life

