У нацыянальным агенстве па турызме прэзентавалі каляндар падзей на вясну. У спісе каля 140 мерапрыемстваў.

На Гарадзеншчыне запланавана нямала забаваў для насельніцтва. Так 1 сакавіка ў Свіслачы і Слоніме пройдуць раённыя святы “Масленіца”. А ў Гародні пройдзе нейкі “Разгуляй” – свята з зусім чужароднай для беларусаў назвай. Вядома, што ў канцы будуць паліць пудзіла ў Швайцарскай даліне. Тады ж пройдуць традыцыйныя “Казюкі”, на якія раней прыязджалі госці і майстры з Польшчы і Літвы.

У гэты ж дзень у Луках (Карэліцкі раён) пройдзе фальклорнае свята “Уласьсе ў Луках”. Яго яшчэ называюць “конскім святам”. Жыхары пераапранаюцца ў цыганоў і ездзяць на брычках.

Гэты дзень будзе надзвычай насычаны. У Дзятлаве пройдзе “Вясенні баль у Тызенгаўза”.