Кіраўнік “Вольнай Беларусі” Зянон Пазьняк лічыць, што “з’явілася магчымасць рэальна выцягнуць закладнікаў-беларусаў з турэмнай катоўні”. Для гэтага Захаду трэба “прыняць знакі на гандаль беларускімі душамі, які прапануе Лукашэнка (матэрыя — за душу)”. “Гэта цяжка (гэта, як гандаль з Пеклам), — працягвае свае разважанні Пазьняк. — Але такая ёсць палітыка цывілізацыі ў дачыненнях з прарасейскай дыктатурай. Не можа быць матэрыяльнасць важней за душу”.

Зянон Пазняк перакананы, што “з боку Лукашэнкі павольнае выпусканне вязняў, і асабліва Паліны Шарэнда-Панасюк, — гэта гучнае сведчанне пра гатовасць да перамоваў з Еўразвязам па пытанні вызвалення палітвязняў у абмен на спыненне вызначаных (на перамовах) эканамічных санкцый”. “Не прыняць гэтага сігналу ў такіх абставінах, мне здаецца, было б недаравальным працягам тупіковай палітыкі, адмаўленнем ад эмпатыі і здаровага сэнсу”, — дадае палітык.