
Памежнікі затрымалі чацвярых парушальнікаў з БПЛА. Пра гэта інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Па матэрыялах крыніцы, усе выпадкі выяўлення беспілотнікаў у пагранзоне адбыліся на беларуска-літоўскай мяжы 5 лютага бягучага года.
Пры сілавой падтрымцы ОМОН УУС Гарадзенскага аблвыканкаму лідскія пагранічнікі ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна затрымалі беларуса і знайшлі пры вобыску яго жылля планшэт, чатыры пульты дыстанцыйнага кіравання, два БПЛА, а таксама 25 акумулятарных батарэй, зарадныя станцыі, камплектуючыя да БЛА.
Затым пасля некалькіх гадзін паблізу хутара Альтарыя Івейскага раёну адбыўся другі выпадак: беспілотнік, камплектуючыя і прыбор начнога бачання знайшлі ў мясцовага жыхара.
Потым гарадзенскія пагранічнікі ў гэты ж дзень выявілі ў Свентаянску Гарадзенскай вобласці дваіх беларусаў, якія спрабавалі ўцячы. На месцы здарэння былі знойдзены пульт кіравання, акумулятары, беспілотнік мультыратарнага тыпу, а таксама цеплавізар і радыёстанцыю.
Паведамляецца, што затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ Гарадзенскай памежнай групы.
