
10 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе пачалі судзіць па крымінальнай справе Уладзіміра Ніканава.
Вядзе карны палітычны працэс суддзя Віталь Кулеш.
Ніканава затрымалі яшчэ ў сакавіку 2024 году за каментары ў інтэрнэце. Яму інкрымінуюцьтры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці);
ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што моцна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).
