12 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні напэўна ўзмацнілі прысуд пары гарадзенскіх палітэмігрантаў. Пад дадатковы пераслед трапілі Мікалай Хацяновіч і Вольга Нічыпарава.

Пра іх пераслед стала вядома яшчэ ў лютым 2023 году.

Пра ўзмацненне пакарання стала вядома з раскладу судоў.

Новы прысуд афармляла суддзя Вольга Купрыянчык.

Хацяновіч – медыятар, кіраўнік “Школы практической медиации”. Яго разам з калежанкай засудзілі ў 2023 годзе – абмежаваннем волі. Абое выехалі з Беларусі. Пасля гэтага іх запісалі ў так званы “спіс тэрарыстаў” Цяпер ім перакваліфікавалі прысуд на накіраванне ў калонію.