
Лідскія чыноўнікі правялі адмысловую нараду з планамі разіцця турызму пад досыць дзіўным тытулам: “О развитии туризма в учредениях культуры Лидского района”. Уражвае кандовасць чужамоўнага мыслення бюракратаў.
Паседжанне ішло пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкаму Ігара Кашкевіча. Гаварылася пра тое, што кіраўнік Лідска вертыкалі Аляксандар Вярсоцкі паставіў задачу в текущем году двукратно увеличить турпоток, поэтому внимание на совещании было акцентировано на тех направлениях, благодаря которым можно добиться результата.
На сёння ў Лідскім раёне для пражывання ёсць толькі 8 розных аб’ектаў. Прымаюць турыстаў у Лідзе гатэлі “Ліда” і «Континент», у Бярозаўцы – “Центральная”, а таксама пакоі для пражывання ў мікарараёне “Маладзёжны” прыватнага прадпрыемства «ЛидаДрайвПлюс» і футбольнага клубу “Ліда” на стадыёне “Старт”, санаторый “Радуга”, хостэл «Перекресток і Дом паляўнічага. Ёсць таксама 26 аграсядзібаў.
У рэгіёне таксама налічваецца больш 40 помнікаў археалогіі, гісторыі і культуры, прызнаных гісторыка-культурнай каштоўнасцю, каля 10 з іх – гэта рэлігійныя аб’екты.


Чыноўнікі хваліліся тым, што “благодаря планомерной, целенаправленной работе за минувший год по сравнению с 2023 годом общая численность туристов увеличилась на 111%: Лидчину посетило более 144 тысяч человек. Количество иностранных туристов возросло на 152%, а рост промышленного туризма составил 206%.
