На прыём да галоўнага слонімскага вертыкальніка, старшыні гарвыканкаму Генадзя Хоміча прыйшлі толькі два чалавекі. Гэта вынікае з справаздачы раённай газеты “Слонімскі веснік”.

12 лютага раённы начальнік абвесціў прыём, але чаргі да яго відавочна не было.

Паведамляецца, што “вопросы, поднятые слонимчанами во время обращений, касались благоустройства и арендного жилья”.

Чыноўнікі працягваюць займацца паказухай, але відавочна, што амаль ня маюць даверу насельніцтва.