
Дырэктарам праектнага бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму стаў Леанід Жук.
Да прызначэння на новую пасаду ён працаваў ва ўпраўленні гандлю і паслугаў гарвыканкаму, куды прыйшоў якраз з праектнага бюро (працаваў там з 2006 году на розных пасадах).
Пасведчанне дырэктара ўнітарнага дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства Леаніду Жуку уручыў старшыня гарвыканкаму Андрэй Хмель на працоўнай нарадзе.
