
У Злучаных Штатах віталі вызваленне дваіх палітычных зняволеных у Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне дзяржаўнага сакратара Марка Рубіё Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў на сваім сайце:
«Моцнае кіраванне прэзідэнта Трампа прывяло да вызвалення амэрыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і дваіх палітычных зняволеных. Я хачу асабліва падзякаваць ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным хаўруснікам і сябрам. Я таксама хачу падзякаваць сваёй камандзе ў консульскіх справах, офісу спецыяльнага ўпаўнаважанага прэзідэнта ў справах закладнікаў і Бюро ў справах Еўропы і Еўразіі за ўсю цяжкую працу, якая была праведзена для забеспячэньня гэтых вызваленняў.
Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і ў іншых месцах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітвязняў, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі».
