
Жыхар Дзятлаўскага раёна здзёр чырвона-зялёны сцяг — па гэтым факце распачата крымінальная справа.
Як расказалі ў СК, паводле следства, днём 27 студзеня невядомы з фасада крамы вёскі Сачыўляны Дзятлаўскага раёну здзёр дзяржсцяг. Адсутнасць сімволікі заўважылі наведнікі гандлёвага аб’екта, пра што і паведамілі прадаўцу.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Пазней сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта гэта зрабіў — ім апынуўся 29-гадовы мясцовы жыхар.
