Сталічныя чыноўнікі ўсё часцей наведваюцца на Гарадзеншчыну. Чарговы раз з візітам прыехаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Спорт у краіне дэградаваў істотна, так што чынонікі імкнуцца рэабілітавацца хоць ў сферы турызму.

Суправаджаў Кавальчука па Зэльвеншчыне начальнік мясцовай вертыкалі Дзяніс Альшэўскі. Чыноўнікі з’ездзілі ў Сынковічы, на аграсядзібу “Верас”, а таксама пабывалі ў Зэльве ў турыстыча-інфармацыйным цэнтры. Не абышлося ў гэтых візітах і без служыцеля РПЦ.

А ў Зэльвенскім інфармацыйна-турыстычным цэнтры ўсё па-расейску, нібыта гэта не беларуская Зэльва, а нейкі расейскі Таржок.

Відавочна, што міністр Кавальчук застаўся задаволены сваёй інспекцыяй, цешылася і мясцовая наменклатура.