У “экстрэмісцкі” спіс трапіла кніга апавяданняў палітвязня Змітра Дашкевіча “Чарвяк”. Яна была выдадзеная ў Вільні ў 2013 годзе.

Адпаведнае рашэнне прыняў судо Заводскага раёну Мінска 11 лютага, заўважылі праваабаронцы “Вясны”.

Таксама ў “экстрэмісцкі” спіс па рашэнні таго ж суда трапілі выданні журналіста Сяргея Навумчыка “Дзевяноста другi” і “Дзевяноста трэцi”. Гэта нон-фікшн, у якім апісваюцца падзеі 1992 і 1993 гадоў у Беларусі. Аўтар шырока выкарыкарыстаецца газетнымі публікацыямі таго часу, а таксама публікуе дакументы, даступныя яму як тагачаснаму дэпутату Вярхоўнага Савета.

Паралельна суды Лідскага і Ленінскага раёну Гародні 13 лютага прызналі экстрэмісцкімі:

Instagram-акаунт “minsk_new.s” і яго лагатып,
Instagram-акаунт “zivebelarus2022” і яго лагатып,
Telegram-канал “ZMAHAR”,
Telegram-канал “Вестник Михеева: Беларусь и мир”,
Telegram-канал “Паца-Ваца” і бот “Сувязь з Паца-Вацам”,
Telegram-канал “Лукабек” і бот у Telegram “Vendetta”.