У Ашмянах мясцовая наменклатура і чыноўнікі святкавалі юбілей свайго раёну. Усё мерапрыемства ішло канешне на расейскай мове. Што і навошта адзначалі чыноўнікі – зразумець цяжка. Хутчэй усяго гэта зноў чарговы сеанс псіхалагічнага самазаспакаення “слугаў народу”.

На чальнік раёну Уладзіслаў Гершгорын (на фота) прадказальна хваліўся “высокімі дасягненнямі”:

“сегодня Ошмянщина – динамично развивающийся регион, обладающий производственным, экспортным, кадровым потенциалом. Мы активно реализуем социальные программы. Развитие системы образования, здравоохранения, молодежная политика и спорт, оказание помощи гражданам пожилого возраста остаются важнейшими направлениями в нашей работе”.

З аналагічным рапартам выступіў і старшыня раённага савету “дэпутатаў” Юрый Карповіч.

Людзям старэйшага пакалення ўся гэтая пустапарожняя рыторыка нагадвае час савецкага саюзу, калі з усіх трыбунаў і газетаў несліся такія пераможныя рэляцыі з нібыта клопатам пра народ. На сцэне сапраўды было многа расейска-савецкага, якое чыноўнікамі выдаецца за патрыятычнае.