
95 гадоў таму (15 лютага 1930 году) – У Нягневічах (Наваградскі р-н) нарадзілася Галіна Орса, беларуская грамадзка-культурная дзяячка ў ЗША.
Паходзіла з сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў. З лета 1944 году разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Віндышбергердорфе, у тым жа годзе прыехала ў ЗША.
Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку], спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве.
Памерла Галіна Орса 6 красавіка 1984 году ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
