
Пракурор Мастоўскага раёну Павел Сілюк на адмысловым паседжанні пахваліўся вынікамі 2024 году. Паводле яго слоў “в 2024 году осуществлён ряд организационных и практических мер, направленных на повышение эффективности борьбы с преступностью, обеспечение верховенства права, законности конституционных основ государства. На постоянной основе анализировалось состояние законности, вырабатывались меры профилактической направленности с концентрацией усилий на ключевых проблемах”.
Акрамя ўступнай пустой дэклярацыі падаў Сілюк і некаторыя лічбы. Калі ім верыць, то ў параўнанні з 2023 годам у раёне на 65 злачынстваў здзейснена менш. Удзельная вага злачынстваў на 10 тысяч насельніцтва склаў крыху больш 80%, што за апошнія 5 гадоў ёсьць найлепшым паказнікам. Такі вынік паводле Сілюка “стал возможен благодаря активной работе всех, но особенно хотелось бы отметить сотрудников РОВД, которые акцентировали внимание на работе с лицами, склонными к совершению преступлений, и направлении их в ЛТП”.
Разам з тым 44 асобы, якіх судзілі ўжо раней, здзейснілі на тэрыторыі раёну 57 злачынстваў. Астноўныя з іх – крадзяжы.
Таксама пракурор адзначыў, што ў 2024 годзе колькасць зваротаў ад грамадзян знізілася з 107 да 45, што на яго думку сведчыць пра значны “прагрэс” у авкананні дырэктывы Лукашэнкі.
Пра так званыя “экстрэмісцкія” злачынствы Сілюк не сказаў. Альбо сказаў, але загадаў іх не агучваць прапагандыстам з раённай газеты “Зара над Нёманам”.

