У Вільні ў апошні дзень літаратурнага фэсту “Вершы на асфальце”  адбылася і сустрэча з кіраўніком управы Беларускага Радыё Рацыя і галоўным рэдактарам тыднёвіка “Ніва” Яўгенам Вапам. Ён прэзентаваў новыя кнігі Праграмнай рады тыднёвіка “Ніва” і Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, у тым ліку кнігу, прысвечаную лаўрэату Нобелеўскай прэміі, палітвязню, пісьменніку Алесю Бяляцкаму.

Як заўважае Яўген Вапа, лёс Алеся Бяляцкага ёсць вызначэннем беларускага шляху да незалежнасці:

– І менавіта назва кнігі “За беларускае жыццё” – вось гэта і было прызнаннем Нобелеўскай прэміі. Ягонае жыццё, ягоныя дзеянні гэта кніга выразна дакументуе і паказвае, што ўсё, што ён рабіў і робіць – гэта прысвячэнне беларускаму жыццю і беларускай справе. І за гэта нізкі паклон, ён ёсць сімвалам для мяне ўсяго таго беларускага, якое зараз знаходзіцца пад прыгнётам у аўтарытарнай дзяржаве. І таму гэта трэба вельмі моцна памятаць і шанаваць.

Беларускае Радыё Рацыя