
У Гародні па крымінальнай справе затрымалі стваральніка “Цудоўні” і музыканта Андрэя Несцяровіча. Затрыманне здарылася яшчэ 6 лютага, але раней блізкія не хацелі даваць інфармацыі.
Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яго жонцы, што затрыманне звязанае з пратэстамі 2020 года. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, але пазней яго перавядуць у следчы ізалятар, дзе Несцяровіч і будзе знаходзіцца да суда па крымінальнай справе.
На волі засталіся яго жонка і сын, якому няма яшчэ і года.
Этна-крама “Цудоўня” адкрылася ў 2015 годзе. Там прадаюць разнастайныя сувеніры і вырабы беларускіх майстроў. Пасля выбараў 2020 года краму штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Самога Несцяровіча затрымлівалі. Некалькі разоў яго судзілі па адміністрацыйных справах і засуджвалі да арышту, пра што мы расказвалі раней.
