У Гародні пачаліся чарговыя карныя крымінальныя працэсы па палітычных справах.

17 лютага ў будынку суда Ленінскага раёну Гародні пачаўся суд над Аляксандрам Шайпаком. Яго вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 368. Вядзе карны працэс Віталь Лабоцкі, на рахунку якога ўжо мноства палітычна матываваных прысудаў.

У гэты ж дзень у абласным судзе пачалі працэс у дачыненні да Сяргея Цераховіча. Яго вінавацяць ажно ў “дзяржаўнай здрадзе” (частка 1 артыкулу 356 КК). Гэты працэс вядзе небезвядомы Юрый Казакевіч, за плячыма якога надзвычай доўгі шлейф карных палітычных прысудаў.

Вядома, што Сяргей Цераховіч да канца 2016 году служыў старшым прапаршчыкам у памежнай частцы 2141, якая абслугоўвала пункт “Брузгі” на беларуска-польскай мяжы.