Пракуратура справаздачылася пра рабочую паездку пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча ў Горацкі раён, дзе ён «вывучыў умовы адбыцця пакарання ў ПК №9».

Паводле прэс-службы, Валерый Куліковіч азнаёміўся з умовамі адбыцця пакарання ў калоніі, арганізацыяй харчавання, бытавым і медыцынскім забеспячэннем асуджаных, піша «Наша Ніва».

У ПК №9 свае тэрміны адбываюць 7 палітвязняў, сярод якіх і праваабаронца, нобелеўскі лаўрэат прэміі міру Алесь Бяляцкі.