
Год таму ў зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік. Яму было 63 гады.
Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 г. і засуджаны на тры гады зняволення па арт.367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
У турме стан здароўя істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-й групы праз праблему з сэрцам.
Профіль Ігара Ледніка ў Фэйсбуку быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расеяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.
Гэта была ўжо пятая смерць палітвязняў у калоніі. Раней загінулі Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько.
