
Фота: pravlife.org
У Беларусі ўжо пяты год працягваюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі. Паводле падлікаў «Вясны», да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.
Сярод 33 чалавек, накіраваных на прымусовае лячэнне паводле палітычных артыкулаў, пра якіх вядома праваабаронцам, 8 ужо вызваленыя. Цяпер прымусовае лячэньне ў Беларусі праходзяць сама меней 23 чалавекі, прызнаныя палітзняволенымі.
Такія справы разглядаюць у закрытых рэжымах, адзначаюць праваабаронцы. Самая вядомая з іх — Марыя Успенская, жонка забітага кагэбістам тры гады таму Андрэя Зельцэра.
