Эдуарда Бабарыку паўторна звінавацілі ў за «непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі». Яму пагражае да 2 гадоў калоніі дадаткова.

Эдуарда Бабарыку трымаюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 году яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калоніі»).

Для адбыцьця тэрміну палітвязьня перавялі ў ваўкавыскую калонію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі на яго завялі другую запар справу паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суд пачынаецца 20 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёну, паведамляе Вясна. Суддзя — Мікалай Сяргейка.