Былы начальнік Ваўкавыскай калоніі № 11, 46-гадовы палкоўнік Віктар Дуброўка, атрымаў падвышэнне, піша “Наша Ніва”. Цяпер ён з’яўляецца першым намеснікам начальніка Упраўлення выканання пакаранняў па Гарадзенскай вобласці. Ваўкавыскую калонію ён узначальваў з 2013 года.

Віктар Дуброўка

Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч. Ён ужо працаваў у гэтай калоніі і доўгі час быў супрацоўнікам аператыўнага аддзела.

У Ваўкавыскай папраўчай калоніі №11 для рэцыдывістаў утрымліваюцца 15 палітвязняў, сярод якіх Эдуард Бабарыка.