У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім 4969 чалавек

21 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятніцавы апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі 22-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў Ганну Курыс, а таксама 17-гадовага навучэнца са Жлобіна Канстанціна Ціхамірава.

Ініцыятыва «Вольная Беларусь» трапіла ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» — у спісе датычных да яе Зянон Пазьняк

Адпаведнае рашэнне аб прызнанні ініцыятывы «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 21 лютага.

Паводле ведамства, дачыненне да яе маюць Зянон Пазняк, Алена Самусева, Віктар Каралькоў.