цэнтр Гародні, фота “Гарадзенскай праваабароны”

Сярод абласных цэнтраў Беларусі найменш азелянёным прызнаная у 2024 годзе Гародня. Летась усе беларускія гарады пераадолелі нарматыў па азеляненні на 40%. Гэтыя словы прадстаўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяны Жалязновай перадало БелТА.

Паводле яе, адзіны горад, які ў 2023 годзе не дасягнуў гэтага паказніка, Наваградак, але і ён праз год змог пераадолець планку.

Ёсць у Беларусі і максімальна азелянёныя гарады. Сярод абласных цэнтраў, прыкладам, у лідарах Віцебск — 49,1%, Берэсце — 45,7%. У Менску ровень азелянення складае 42,15%, а ў Гародні – 41,8%, што менш за ўсе абласныя цэнтры краіны.