За тры тыдні лютага краіны Еўразвяза, што мяжуюць з Беларуссю, перашкодзілі амаль 500 спробам незаконнага перасячэння мяжы. Гэта сведчыць пра тое, што міграцыйны ціск на ўсходнія межы ЕЗ не слабее, піша “Позірк”.

Пры гэтым у студзені польскія памежнікі фіксавалі зніжэнне колькасці падобных выпадкаў — за першыя два тыдні месяца адбылося толькі 86 спробаў пераходу, што ў сярэднім складала шэсць выпадкаў у дзень. Гэта значна менш, чым у 2024 годзе, калі штодня затрымлівалі больш за 80 чалавек. Аднак у лютым сітуацыя рэзка пагоршылася. Спецыялісты мяркуюць, што прычынай могуць быць сезонныя фактары — паляпшэнне надвор’я, якое спрыяе мігрантам. Памежныя службы працягваюць узмацняць кантроль, каб прадухіліць незаконныя пераходы.