Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама распавёў пра памілаваных палітвязняў і пра тое, хто будзе расплачвацца, калі тыя здзейсняць злачынствы

Дзмітрый Разянкоў у эфіры СТВ заявіў, што ў кожнага былога засуджанага па палітычных матывах ёсць паручыцелі. У разе паўторнага правапарушэння яны абавязаны выплаціць ад 30 да 500 базавых велічыняў (ад 1260 да 21 000 рублёў). Па словах Разянкова, на дадзены момант у рэгіёне не зафіксавана ніводнага такога выпадку.

Па дадзеных СТВ, з 2020 года ў Гродзенскай вобласці па палітычных матывах асудзілі 300 чалавек (гэтая колькасць прапагандыстамі моцна заніжаная!), з іх кожны дзясяты нібыта быў памілаваны.