Стаў вядомы прысуд па крымінальнай палітычнай справе сямейнай пары Леаніда і Антаніны Церабей. Карны працэс вёў небезвядомы суддзя Гарадзенскага абласнога суду Мікалай Рачынскі.

Антаніне Церабей прысуджана ў выніку 2 гады “хатняй хіміі” паводле артыкулу 342, частка 1. Леаніду Церабею было інкрымінавана адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Яму Рачынскі прысудзіў 3 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

У справе фігуравалі наступныя артыкулы Крымінальнага кодэксу:

368 ч. 1 — абраза Лукашэнкі; 

342 ч. 1 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; 

130 ч. 1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;

367 ч. 2 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;

370 — здзек з дзяржаўныхі сімвалаў.

Сямейную пару затрымалі ў яшчэ ў чэрвені 2024 году. У СІЗА Леанід Церабей знаходзіўся з 25 чэрвеня. Яго жонку пакінулі пад хатнім арыштам.